МЕНЮ

.
МЕНЮ

Роднае слова — душа народа: як нашы чацвертакласнікі адзначылі Дзень роднай мовы.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для кожнага чалавека гэта нагода яшчэ раз задумацца аб каштоўнасці сваёй культурнай спадчыны. Нашы вучні не засталіся ў баку і адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет беларускага слова, наведаўшы школьную бібліятэку. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і творчай атмасферы. Бібліятэкар Ніна Яўгеньеўна падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак насычаную праграму, якая дазволіла кожнаму праявіць свае таленты і веды. Пачалася сустрэча з інтэлектуальнай размінкі: дзеці з азартам адгадвалі народныя загадкі, якія патрабавалі не толькі ведаў, але і кемлівасці. Затым школьнікі паспрабавалі сябе ў ролі знаўцаў народнай мудрасці — яны тлумачылі сэнс глыбокіх беларускіх прыказак і прымавак, разважаючы аб тым, чаму яны вучаць нас сёння. Асаблівы настрой стварыла чытанне вершаў. Мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы гучалі ў кожным радку твораў нашых класікаў. А самым дынамічным этапам стала гульня «Перакладчыкі». Вучні спаборнічалі хутка і трапна падбіраць беларускія адпаведнікі да слоў, адкрываючы для сябе багацце і непаўторнасць роднага слова.

Контакты

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Директор:
8(0177)75-44-85
Вахта:
8(0177)75-08-21
Бассейн:
8(0177)75-55-94(95)

Служба поддержки

Связаться с нами
Карта сайта
Политика обработки cookie

Наш instagram

Мы в социальных сетях