
18 снежня ў школьнай бібліятэцы адбылася незвычайная сустрэча. У госці завітала беларуская казачніца Наталля Бучынская. Вучні 3”А” і 3”В” класаў рыхтаваліся да сустрэчы: чыталі яе кніжкі, стварылі малюнкі і розныя падзелкі пра герояў – авечку Адэлю, маленькую машынку, жыхароў падводнага царства. Розныя пытанні задавалі дзеці спадарыні Наталлі , а юны карэспандэнт Кацуба Артур узяў інтэрв”ю для школьнага дзіцячага часопіса. Напрыканцы Наталля Бучынская падпісала ўсім жадаючым свае кніжкі. Дзякуй і да новых сустрэч!