Конкурс чытачоў “Родная мова, цудоўная мова!

Нептун за безопасность на воде!
17.02.2021
Мнемоніка па-беларуску
22.02.2021
Show all

Конкурс чытачоў “Родная мова, цудоўная мова!

“Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.”

Цётка


У свеце існуе шмат моў, і кожная па-свойму непаўторная. Але ў чалавека ёсць толькі адна родная мова, і як прыемна акунуцца ў яе чароўны дзіўны свет, паслухаць, як прыгожа яна гучыць у выкананні нашах вучняў.


Напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы адбыўся школьны конкурс чытачоў “Родная мова, цудоўная мова!”


У конкурсе прымалі ўдзел вучні 4-х, 5-х, 6-х, 7-х класаў. Юных канкурсантаў рыйшлі падтрымаць іх бацькі, класныя кіраўнікі и аднакласнікі. Удзельнікі конкурсу чыталі вершы беларускіх і рускіх пісьменнікаў, а ў завяршэнне вучань 7 “В” класа Нікалай Камароўскі прачытаў аўтарскі верш нашай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Надзеі Шыш “Дабрата”. Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму добрай!


Дзякуем усіх удзельнікаў, гледачэй, групу падтрымкі і, безумоўна, членаў журы – Надзею Уладзіміраўну Шыш, Ніну Яўгенаўну Сакалоўскаю, Данііла Абрамовіча і старшыну журы Святлану Леанідаўну Лоўкіну.


Віншуем пераможцаў:


Ліпатаў Арцем, 6 “Б” клас - 1 месца


Кажэмская Дар’я, 6 “В” клас – 1 месца


Сінкевіч Паліна, 4 “Г” клас – 1 месца


Штурхецкая Вераніка, 4 “Б”клас – 2 месца


Сягоднік Мілана, 5 “А” клас – 2 месца


Фалееў Матвей, 4 “Г” клас – 3 месца


Падольская Паліна, 4 “Б” клас – 3 месца


Комментарии закрыты.

Переключить язык