90 гадоў Уладзіміру Караткевічу

Занимательная математика
25.11.2020
1 декабря – Всемирный День борьбы со СПИДом
30.11.2020
Show all

90 гадоў Уладзіміру Караткевічу

26 лістапада класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 90 гадоў. Пражыў папулярны пісьменнік нядоўга – яго не стала ў 1984-м. Аднак спадчына, якую ён пакінуў не толькі ў літаратуры, але і ў кінематографе, вельмі значная. З нагоды юбілею пісьменніка бібліятэка прэзентавала выставу “Шчодры і дзівосны талент”. На працягу дня праводзіліся “вершаваныя перапынкі”: гучалі вершы У.Караткевіча, урыўкі з яго твораў, біяграфіі. Наказам і пажаданнем нам засталіся яго словы:


“Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва – свет зробіцца светам дзіваў”. “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, Хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

Комментарии закрыты.

Переключить язык