О курении
12.10.2020
С Днем Матери!
13.10.2020
Show all

Камфорт і… праблема

Дамы з пячным ацяпленнем у зімовы час – гэта камфорт і праблема, асабліва для тых, хто пра печку ўспамінае толькі тады, калі яе трэба паліць. Між іншым, пячное ацяпленне не церпіць абыякавасці.


Каб пазбегнуць трагедый, звязаных з “пячнымі пажарамі”, варта шчыліны і зазоры ў кладцы замазаць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама шчыліны ў дымаходзе. Таму пабелены комін заўсёды падкажа гэту праблему чорнай плямай.


Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні. Прычын для загараннятам таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свій тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” – комін. У лепшым выпадку – патынкаваны, пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры, і замест дома – папялішча.


Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – пераграванне печы. Пры моцных маразах, кабпазбегнуць бяды, лепш паліць у печы два разы у суткі з некаторым інтэрвалам. Попел і вуглі патрэбна высыпаць у яму далей ад пабудоў, папярэдне затушыўшы вадой.


Каб гарачыя вуглі, якія выпадкова выпалі з топкі, не прывялі да пажару, перад ёй на драўлянай падлозе неабходна прыбіць металічны ліст памерам не менш за 50х70 сантыметраў. Ніколі не пакідайце адчыненымі дзверцы топкі і печ без нагляду. Не распальвайце дровы бензінам ці газай, бо гэта таксама прамы шлях да бяды.

Комментарии закрыты.

Переключить язык